Беларуская Служба

Прыгожын: актыў ці выклік для Лукашэнкі?

26.06.2023 13:45
Беларускі рэжым пахваліўся, што выратаваў Расію ды Пуціна ад вайсковага бунту.
Аўдыё
  • Эксперт: Прыгожын можа прыватызаваць Беларусь
    ( )    --.
Ваеннаслужачыя прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК «Вагнера») рыхтуюцца пакінуць цэнтр Растова-на-Доне. Ілюстрацыйны здымакEPA/ARKADY BUDNITSKY Dostawca: PAP/EPA.

У Мінску ўжо пачалі жартаваць, што Лукашэнку складана вырашаць праблемы Расіі з Мінска і яму патрэбны кабінет у Крамлі. Аднак з’яўленне Прыгожына з тысячамі наймітаў можа прывесці да таго, што дыктатар застанецца зусім без кабінета, папярэджвае палітолаг.

Прыгожынскі марш на Маскву паказаў слабасць расійскага кіраўніцтва. Пуцін ды вышэйшае кіраўніцтва знікла з экранаў і не займалася залагоджваннем сітуацыі. Перамовы з Прыгожыным вёў Лукашэнка, заявіла яго прэс-служба. Сапраўдны мужык у адрозненні ад пуціна падхапілі прапагандысты рэжыму.

Расійская апазіцыя згадала, што Лукашэнка не першы раз выступае пасрэднікам для Крамля. Маўляў так было ў 2014 годзе пры падпісанні першых Мінскіх пагадненняў паміж Расіяй, Украінай, Францыяй і Германіяй, і ў сакавіку 2022 года з першымі ўкраінска-расійскімі перамовамі падчас ваенных дзеянняў.

Грамадства пачало жартаваць. З’явіліся мэмы з падказкай пра замену Пуціна Лукашэнкам: «Будзь у мяне кабінет у крамлі, то ўсе складанасці вырашаліся б да іх узнікнення. Але, маем, што маем. Як жыць далей – гэта вырашаць толькі расійскаму народу!»

На Захадзе ў Прыгожыне ў Беларусі бачаць новую спробу ўварвання ва Украіну з Беларусі.  Пра гэта паведаміла Sky News са спасылкай на былога начальніка Генштаба арміі Вялікабрытаніі Рычарда Данната.

Пакуль цяжка прагназаваць далейшае развіццё сітуацыі, кажа палітолаг Павал Усаў. Ад тандэма Лукашэнка-Прыгожын можна чакаць чаго заўгодна, але хутчэй расійскі найміт стане праблемай для беларускага ўзурпатара чым каштоўным актывам.

- Пакуль ідзе гульня, Прыгожын у Мінску не будзе ў бяспецы. Беларусь тут зусім не выхад. Тым больш, што мы не бачым, каб атрады Вагнера прыбывалі ў Беларусь. 25 тысяч чалавек – гэта вялізарная колькасць. Але, калі яны прыйдуць Прыгожын стане гаспадаром Беларусі. У Лукашэнкі няма нічога падобнага па ўзроўню падрыхтоўкі, зладжанасці ды вопыту сярод сілавікоў. Ані армія, ані міліцыя не змогуць абмяжоўваць Прыгожына ў дзеяннях. Гэты чалавек зможа фактычна прыватызаваць цэлую краіну. Магчыма гэта адмысловае рашэння Крамля, для кантролю за Лукашэнкам ды пагрозы Украіне.   

Перадыслакацыя Прыгожына з «групай Вагнера» ў Беларусь ператворыць краіну ў Чачні: крымінальную шэрую зону пад кантролем наймітаў, перакананы эксперт.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч  

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі